Отдел образования, спорта и туризма администрации Железнодорожного района г.Гомеля

246050,г.Гомель, пр.Ленина, 45, т.+375232332786.

Время работы: 8.30-17:30

ГЛАВНАЯ

Дакранемся да вытокаў.

     30.01.2020г. у рамках акцыі ”Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, вандруем па Беларусі”, Года малой Радзімы ў ДУА “Яслі-сад №161г.Гомеля” адбылася сустрэча, на якой прысутнічалі: паэт, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года, член Беларускага саюза журналістаў Болсун Міхаіл Міхайлавіч, навуковы супрацоўнік  Веткаўскага музея  стараабрадства і беларускіх традыцый  імя Ф.Г. Шклярава Нікіцін  Аляксандр  Сяргеевіч,  загадчык аддзела абслуговання вучняў 1-5 класаў абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Нікіціна Наталля Васільеўна, пратаірэй  Храма Іконы Божай Маці  “Скарапаслушніца” айцец Пётр.

 

    Асноўнай мэтай сустрэчы было: фарміраванне духоўных якасцей, гонару за дасягненні сваіх землякоў у дзяцей і дарослых, развіццё творчых выдаткаў выхаванцаў, павагі да традыцый і культуры беларускага народа.

   У дзіцячым садзе створаны ўмовы для рэалізацыі гэтых задач: з 2018 года адкрыта група з беларускай мовай навучання, з гэтага года ўключыліся ў работу па выхаванню культуры паміжасабовых зносін дзяцей на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцей беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя ў рамках інавацыйнага праекту.

   У ходзе сустрэчы закрануты пытанні прывіцця цікавасці і павагі да культурна-духоўных традыцый беларускага народа. Асаблівую цікавасць выклікала гутарка з Міхаілам Міхайлавічам Болсунам. Ён рассказаў аб сваім жыцці і творчасці, прачытаў некаторыя свае вершы, у тым ліку па жаданню прысутных.